|
|||||||||||||||||||||
Падняпроўе |
|||||||||||||||||||||
![]() |
Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі Падняпроўе ахоплівае тэрыторыю басейна Дняпра і яго прытокаў. Акрамя адпаведных раёнаў Магілёўскай вобласці сюды ўваходзяць Аршанскі і Дубровенскі раёны Віцебскай вобласці і раёны Гомельскай вобласці ўздоўж Дняпра і Сожа. Раўнінны ландшафт абумовіў развіццё вёсак з вулічнай забудовай. |
||||||||||||||||||||
![]() ![]() |
Са старажытных часоў падняпроўцы займаліся пчалярствам, земляробствам, жывёлагадоўляй, рамізніцтвам, ткацтвам, будаўніцтвам, ганчарствам. У рэгіёне гістарычна склаліся цэнтры шэрагу традыцыйных рамёстваў і промыслаў: ткацтва на Веткаўшчыне, ганчарства на Мсціслаўшчыне, узорыстай разьбы па дрэву. |
||||||||||||||||||||
![]() ![]() |
Экспазіційны сектар “Падняпроўе” размяшчаецца на адносна роўным плато тэрыторыі музея, што адпавядае ландшафту гэтага рэгіёна. У будучым можна будзе прайсці па вуліцы экспазіцыйнай падняпроўскай вёскі з двухбаковай забудовай, якую ўтвараюць замкнёныя вяночныя двары. Перспектыва вуліцы завяршаецца сілуэтам Прэабражэнскай царквы, помнікам 1707 года пабудовы. |
||||||||||||||||||||
![]() ![]() ![]() |
Экспазіцыя толькі распачата: адноўлены вяночныя двары з в. Волева Дубровенскага раёна (канец XIX ст.) і вёскі Бракава Слабада Чавускага раёна (пач. XX ст.), склеп з в. Бракава Слабада. У стадыі рэстаўрацыі Прэабражэнская царква з в. Барань Аршанскага раёна і млын з в. Зелянец Хоцімскага раёна (пач. XX ст.). Вяночныя двары – цікавыя помнікі народнай архітэктуры, у якіх жылыя і гаспадарчыя пабудовы размешчаны вакол прасторы адкрытага ўнутранага двара. |
||||||||||||||||||||
![]() ![]() |
У помніках адноўлены традыцыйныя інтэр'еры, створаны выставы “Дубровенская кераміка” і “Чавускі строй”. |
||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||