|
|||||||||||||||||||||
Паазер'е |
|||||||||||||||||||||
![]() ![]() ![]() |
Беларускае Паазер'е ахоплівае Віцебшчыну і часткова паўночныя раёны Мінскай вобласці. У гэтым гісторыка-этнагарфічным рэгіёне надзвычай маляўнічы, узгорысты рэльеф з валунамі, пагоркамі і нізінамі, у якіх – шматлікія рэкі, азёры, ручаі. Гэта абумовіла асаблівасці сельскіх паселішчаў Паазер'я, якія вызначаюцца маладворнасцю і бессістэмнасцю забудовы. Менавіта таму экспазіцыйны сектар “Паазер'е” прадстаўлены невялікай вёсачкай і асобна размешчаным хутарам – двума характэрнымі рэгіёну тыпамі паселішчаў. |
||||||||||||||||||||
![]() |
У структуры музейнай паазерскай вёсачкі з бессістэмнай планіроўкай уваходзяць культавыя пабудовы, паазерскія вяночныя двары-комплексы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, пабудовы прыгуменняў, малыя архітэктурныя формы. На сённяшні дзень на экспазіцыйным сектары адноўлена шмат помнікаў. Сярод іх ветраны млын-пальтрак з в. Янушоўка Мядзельскага раёна – помнік народнай архітэктуры пач. ХХ ст. з цікавымі двайнымі махамі, якія забяспечвалі самастойны паварот млына паы напрамку ветру. |
||||||||||||||||||||
![]() |
Таксама гаспадарчыя пабудовы прыгумення: пуня з в. Ваўкаўшчына Мёрскагя раёна і гумно з в. Кемянцы Браслаўскага раёна – вялікія зрубныя пабудовы з нізкімі сценамі над высокімі стрэхамі вальмавай канструкцыі, што апускаюцца амаль да зямлі. |
||||||||||||||||||||
![]() ![]() |
Вяночныя двары Паазер'я прадстаўлены адрэстаўраванымі помнікамі з в. Варашылкі Мядзельскага раёна і в. Будзічы Докшыцкага раёна. З боку вуліцы двары замыкаюць брамы з варотамі і вешніцамі, у жылых і гаспадарчых памяшканнях адноўлены інтэр'еры. Непадалёку ад іх яшчэ адзін помнік прыгумення – адрына з в. Левановічы Пастаўскага раёна – каркасна-слупавая пабудова з чатырохсхільнай страхой для сушкі і захоўвання сена, саломы. |
||||||||||||||||||||
![]() ![]() |
На стадыі аднаўлення цікавы помнік культавага дойлідства XVIII ст. Паазер'я – царква са званіцай з в. Вялец Глыбокскага раёна. Гэта тыповы ўзор культавага дойлідства рэгіёна, царква “клецкага” тыпу пад двухсхільным дахам з крычолкам. |
||||||||||||||||||||
![]() |
Ніжэй ў поплаве ракі Пціч аднаўляюцца пабудовы хутара з в. Цімошкава Мiёрскага раёна: хата, хлявы, клець, адноўлена пабудова лазні. |
||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||