|
|
МУЗЕЙНЫЯ ЗАНЯТКІ |
|
|
 |
|
|
1. МУЗЕЙ I ЧАС.
Занятак разлічаны на дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: 3 дапамогай стужкі часу i лялькі-дамавіка Янкі стварыць у думках дзяцей уяўленне пра паняцце "музей" праз узаемасувязь слоў: "памяць", "час", "музей". Пазнаёміць вучняў з адзінкамі вымярэння часу, дзеля гэтага зрабіць невялікі экскурс у гісторыю гадзіннікаў.
|
2. ДОБРЫ ДЗЕНЬ, МУЗЕЙ!
Занятак разлiчаны на дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Пазнаёміць дзяцей з паняццямі: "экспанат", "экспазіцыя","экскурсiя", "экскурсант","экскурсавод", "рэстаўратар". Выхоўваць у дзяцей музейную культуру: уменне паводзіць у музеі, 6еражліва адносіцца да музейных прадметаў. Развіваць разуменне пра музеі Беларусі і музей пад адкрытым небам.
|
3. ЧАРАДЗЕЙНЫ КУФАР
(частка 1).
Занятак разлічаны на дзяцей малодшага школьнага ўзросту i вучняў 5-6 класаў.
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Пры дапамозе выкарыстанай у занятку паэмы Ларысы Геніюш "Куфар" паказаць складаны працэс стварэння тканіны: ад апрацоўкі лену да адбельвання палатна. |
4. ЧАРАДЗЕЙНЫ КУФАР
(частка 2). Занятак разлiчаны на дзяцей малодшага школьнага ўзросту i вучняў 5-6 класаў.
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Развіваць успрыманне пра беларускі строй увогуле, а таксама паказаць разнастайнасць народнага адзення з розных рэгіёнаў Беларусі i прыклады тканых рэчаў, паведаміць пра ix прымяненне ў паўсядзённым ужытку i абрадаў беларуcaў.
|
5. ПА АДЗЕННІ СУСТРАКАЮЦЬ
(жаночае адзенне).
Занятак разлiчаны на вучняў 4-6 класаў.
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Пры дапамозе паэмы Ларысы Геніюш "Куфар", ілюстрацый з кнігі Раманюка М.Ф. "Беларускае народнае адзенне", музейных экспанатаў даць уяўленне дзецям пра беларускі народны строй увогуле, а таксама - пра жаночае адзенне, галаўныя ўборы, з'ёмныя ўпрыгожанні. Паказаць, якую ролю адыгрывала адзенне ў жыцці беларускай сялянкі. |
6. ПА АДЗЕННІ СУСТРАКАЮЦЬ
(мужчынскае i дзіцячае адзенне).
Занятак разлiчаны на вучняў 4-6 класаў).
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Расказаць пра мужчынскае i дзіцячае (ад перыяду маленства да юнацтва) адзенне. Паказаць, якую ролю адыгрываў пояс не толькi як частка нацыянальнага касцюму, але i як сакральная рэч, абярэг.
|
7. ПШАНІЧНЫ КАЛАСОК.
Занятак разлічаны на дзяцей дашкольнага i малодшага школьнага ўзросту. |
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Раскрыць складаны працэс атрымання хлеба: ад узворвання глебы да выпякання хлеба ў печы. Расказаць i паказаць асноўныя прылады для выпечкі хлеба (дзяжу, хлебную лапату, рэшата, ciтa i т.д.). 3 дапамогай заняткаў выхоўваць у дзяцей павагу да хлеба. |
8. ДРАЎЛЯНЫЯ ЗАМКАВЫЯ ПАБУДОВЫ.
Занятак праводзіцца для вучняў 3-5 класаў. |
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Занятак знаёміць з рознымі этапамі будаўніцтва драўляных замкавых пабудоў на тэрыторыі Беларусі.
Падчас занятку вучням прапаноўваецца самім зрабіць рэканструкцыі старажытных замкаў і намаляваць іх
. |
9. НАРОДНЫ УЗОР.
занятак разлічаны на вучняў 3-4 класа. |
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Падчас занятку вучні пераўтвараюцца ў вучоных і на прыкладзе традыцыйных паясоў і ручнікоў знаёмяцца з асаблівасцямі народнага ўзору. Школьнікі даведаюцца, што азначалі ў старажытнасці выявы крыжа, ромба і кола, а таксама – белы, чырвоны і чорны колеры. |
|