|
|
ЛЕКЦЫІ |
|
|
 |
|
|
1. СВАЯ ХАТКА, ЯК РОДНАЯ МАТКА
лекцыя разлічана на вучняў 3-5 класаў.
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Слухачы атрымаюць уяўленне пра будаўніцтва сялянскай хаты ў XIX-пач. XXст.ст., пазнаёмяцца з разнастайнымі прыкметамі, звычаямі і абрадамі, звязанымі з будаўніцтвам новай хаты. У лекцыі выкарыстоўваюцца схемы і макеты.
|
2.БЕЛАРУСКАЯ КАФЛЯ XIV-XX
лекцыя разлічана на вучняў 5-8 класаў.
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Лекцыя дае ўяўленне аб тым, як выглядала кафля, печ. Знаёміць з рознымі тыпамі беларускай кафлі, разнастайнасцю яе формаў і арнаментальных сюжэтаў. У якасці зрокавага рада выкарыстоўваюцца каляровыя фотаальбомы, а таксама ўзоры кафлі, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі Беларусі.
|
3. ЛЯХАВІЦКІ СТРОЙ
лекцыя разлічана на вучняў 8-11 класаў.
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Слухачы атрымаюць уяўленне пра традыцыйны строй беларусаў, пра яго асаблівасці, рэгіянальныя адрозненні. Больш падрабязна будзе ісці гаворка пра Ляхавіцкі строй. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу, акрамя фотаздымкаў, вучні ўбачаць рэканструкцыю строя з Ляхавіцкага раёна. |
4. ПА ВУЛІЦАХ СТАРАЖЫТНАГА МІНСКА
лекцыя разлічана на вучняў 8-11 класаў.
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Аўтар шмат гадоў удзельнічаў як археолаг у даследаванні Мінска. На дыяпазітывах паказваецца драўляная забудова горада. Праз дэманстрацыю прадметаў слухачы змогуць атрымаць уяўленне аб рамесных, гаспадарчых занятках жыхароў горада і іх побыце ў XII –XVIIIст.ст.
|
5.БЕЛАРУСКАЕ ВЯСЕЛЛЕ
лекцыя праводзіцца для вучняў 8-11 класаў, рэкамендуецца і для дарослай аудыторыі
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Лекцыя паказвае характэрную асаблівасць беларускага вяселля, раскрывае прыгажосць народных звычаяў, дае ўяўленне пра розныя бакі народнага побыту беларусаў, іх характэрныя вераванні, маральныя, этычныя і эстэтычныя погляды. |
6. БЕЛАРУСКАЯ КАРЧМА
лекцыя праводзіцца на тэрыторыі музея, разлічана на дарослую аудыторыю.
|
 |
45 хвілін |
 |
Мэта: Аўтар разглядае ў лекцыі існаванне на Беларусі такой цікавай з’явы, як беларуская карчма – месца, дзе можна было адпачыць, падсілкавацца...
Лекцыя праводзіцца ў старадаўняй карчме, у якой можна і зараз пакаштаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні.
|
|